Квэст - гульня "Здаровы лад жыцця"

07.12.2019

У суботу 7 снежня 2019 года на КМР для вучняў 5-8 класаў праводзілася квэст - гульня "Здаровы лад жыцця", у рамках тыдня "Тэрыторыя незалежнасці". Было арганізавана 3 каманды, якія спаборнічалі паміж сабой. Педагог-псіхолаг школы Валянціна Канстанцінаўна пыдрыхтавала розныя заданні для каманд. 

Яны адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні па ЗЛЖ, разгадвалі рэбусы, рабілі калажы. Вучні многае даведаліся пра правільнае харчаванне, спорт, шкодныя звычкі, асабістую гігіену, рэжым дня - пра ўсё тое, з чаго складаецца ЗЛЖ.

Падводзіла вынікі гульні строгае журы. У канцы ўсе каманды былі ўзнагароджаны граматамі і атрымалі прызы.