ПАЛАЖЭННЕ
аб бацькоўскім універсітэце
Ι Агульныя палажэнні
- Дадзенае палажэнне ўстанаўлівае мэту, асноўныя задачы і парады фукцыяніравання бацькоўскага ўніверсітэта (далей – універсітэта).
- Універсітэт адкрыты і працуе на базе ДУА “Сямігосціцкая сярэдняя школа”.
- Мэта ўніверсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыідзіцяча-бацькоўскіхадносінусям’і.
- Асноўныя задачы, рашаемыя ў рамках універсітэта:
- Стварыць сістэму безупыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў (законных прадстаўнікоў) і садзейнічаць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адпавядаюць выклікам сучаснасці;
- Садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;
- Папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.
- У сваей рабоце універсітэт кіруецца:
- Кодэксам Рэспублікі Беларусь абадукацыі;
- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб браке і сям’е;
- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе”;
- дадзеным Палажэннем;
- іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь,
-метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
- Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні дырэктара школы.
- Кіраўніцтва работай універсітэта здзяйсняе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце (Рэктар універсітэта).
- У склад універсітэта ўваходзяць 4 кафедры:
- Кафедра прававых ведаў;
- Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;
- Кафедра педагогікі;
- Кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння.
- Кіраўніцтва кафедрай здзяйсняе педагагічны работнік (кіраўнік кафедрай), якому дадзеная функцыя прызначана загадамдырэктара школы.
- На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка “Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі. Адміністрыраванне рубрыкі здзяйсняе настаўнік інфарматыкі, якому дадзеная функцыя прызначана загадам дырэктара школы.
II Дзейнасць універсітэта
- Арганізацыя адукацыйнага працэса ва ўніверсітэце здзяйсняецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
- Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца не пазней 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:
1-ая сесія – кастрычнік-лістапад;
2-ая сесія – снежань-студзень;
3-яя сесія – люты-сакавік;
4-ая сесія – красавік-май.
- Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць кіраўнікі кафедр з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
- Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць далучацца настаўнікі, спецыялісты розных напрамкаў, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з’яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваей прафесіянальнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніком бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.
- Навучанне бацькоў можа здзяйсняцца як у вочнай, так і ў завочнай (дыстанцыйнай) формах.
- Тры цыклы ў рэалізацыі бацькоўскага ўніверсітэта:
- I цыкл- «Маёдзіця – малодшы школьнік”-для бацькоў навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі,
- II цыкл - “Маё дзіця – падлетак”- для бацькоў навучэнцаў II ступені агульнай сярэдняй адукацыі,
- III цыкл – “Маё дзіця – старшакласнік” - для бацькоў навучэнцаў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
- Вочная форма навучання складаецца з 2-х модулей: базавы і варыятыўны.
- Базавы модуль змяшчае абавязковыя для навучання 4 курса:
- I Асновы прававых ведаў,
- II Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;
- III Асновы педагагічных ведаў;
- IV Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.
Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесіянальную адукацыю.
- Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне “Бацькі-бацькі”.
Вядучымі курсаў дадзенага модуля з’яўляюцца самыя ініцыятыўныя бацькі, якія з’яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесіянальнай ці прыкладнай дзейнасці.
- Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных напрамках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання прымяняецца і ў выпадках пагаршэння эпідэміялагічных абставін, і ў сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.
- Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе:
- Традыцыйныя (лекцыі,семінары - практыкумы, гутаркі, круглыя сталы, дыскусіі, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытванні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен вопытам работы і г.д.)
дыстанцыйныя (вебінары, форумы, on-line консультации, размяшчэнне інфармацыі па актуальным пытанням сямейнага выхавання на сайце школы, удзел у стварэнні рэкламных буклетоў, лістовак,афармленне стэндаў,анкетаванне бацькоў, прывабліванне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах,дыскусійных заняткаў (“круглы стол”, дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.
III Удзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта.
Іх правы і адказнасць.
- Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта маюць аднолькавыя правы і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленню арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у рабоце універсітэта; пашыраць тэматыку вучэбных модулей.
- Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб рабоце універсітэта нясуць кіраўнікі кафедр і рэктар.
- Усе ўдзельнікі ўніверсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.
IV Дакументацыя ўніверсітэта
- Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:
- Копія загада абарганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта;
- Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;
- План работы бацькоўскага ўніверсітэта;
- Формы анкет для бацькоў (3 1-й – па 3-ю ступень для кожнага цыкла);
- Узор электроннага сертыфіката, устаноўленага ўстановай адукацыі.