Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сямігосціцкая сярэдняя школа” з’яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі, якая функцыяніруе ў складзе І-ХІ класаў, у якой ажыццяўляюцца навучанне і выхаванне на І, ІІ, ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуецца праграмма выхавання і аховы праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўвацца навучальна-трэніравальны працэс па відах спорту.
(з Статута дзяржаўнай установы адукацыі "Сямігосціцкая сярэдняя школа", зацверджана Рашэннем Столінскага раённага выкананўчага камітэта ад 16.08.2011 № 1329)
Мэты і задачы работы педагагічнага калектыву
на 2024/2025 навучальны год:
Стварэнне умоў для ўдасканалення якасці адукацыі праз фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў, асобасных, прадметных, метапрадметных кампетэнцый вучняў і прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў.
Задачы на 2024/2025 навучальны год:
1) удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў сродкамі сучасных адукацыйных тэхналогій і методык;
2) cтвараць умовы для развіцця творчых здольнасцяў адораных дзяцей у працэсе даследчай дзейнасці, алімпіяднага руху праз стымуляванне творчай інавацыйнай дзейнасці педагогаў, удасканалення работы факультатыўных і стымулюючых заняткаў;
3) павышаць якасць праз патэнцыял інструментаў візуалізацыі тэксту (схемы, дыяграмы, інтэлект-карты, інфаграфіка) для развіцця метапрадметных кампетэнцый вучняў як асновы функцыянальнай адукаванасці;
4) ствараць абстаноўку псіхалагічнага камфорту і бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў праз удасканаленне маральна здаровых адносін у сацыяльным асяроддзі, прафілактыку правапарушэнняў непаўналетнімі, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганды здаровага ладу жыцця;
5) працягваць работу па фарміраванні асобы будучага грамадзяніна, здольнага распрацоўваць стратэгію паводзін, здзяйсняць маральны выбар і несці за яго адказнасць;