Дзень трэцi

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў 10 класа і ўсіх зацікаўленых была праведзена Купалаўская дыктоўка "Званы Хатыні". Свае веды па беларускай арфаграфіі і пунктуацыі вырашылі праверыць і настаўнікі школы, каб ушанаваць гэты дзень і яшчэ раз узгадаць пра беларускую мову, пра яе мілагучнае і выключнае гучанне.

Для вучняў 11 "Б" класа настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Сахарчук В.М. была праведзена анлайн-акцыя "Натхнёныя Бацькаўшчынай", дзе вучні рыхтавалі свае прэзентацыі пра знакамітых дзеячаў Бацькаўшчыны. Вучні 5-х класаў былі слухачамі і ўдзельнікамі мерапрыемства.

 

Урок абслуговай працы, 6 "Б" клас, настаўнік Мігура А. К.