Прагляд перадачы Навума Гальпяровіча "Суразмоўцы"

25 студзеня 2022 вучні 7 "Б" класа мелі магчымасць пазнаёміцца з асобай пісьменніка-земляка Георгія Марчука ў перадачы Навума Гальпяровіча "Суразмоўцы". Жывая гутарка Георгія Марчука і вядучага была настолькі зразумелай, яркай, сакавітай, што не магла не прыцягнуць увагу навучэнцаў. Шмат знаёмага пра Давыд-Гарадок, раку Гарынь, Палессе вучні даведаліся з вуснаў пісьменніка. Г. Марчук - аўтар раманаў,  п'ес, казак, навел, сцэнарыяў фільмаў. Яго творы перакладзены на шмат моў свету.З глыбокай любоўю пра сваю малую радзіму гаворыць пісьменнік. Давыд-Гарадок для Г.Марчука- крыніца творчасці, вобразы, сюжэты, народная мудрасць,- усё гэта натхняла і натхняе на творчасць пісьменніка.У канцы перадачы, вядучы пажадаў шчасця, творчых поспехаў нашаму пісьменніку-земляку.Вучні таксама далучаюцца да гэтых пажаданняў і будуць працягваць вывучаць творчасць Георгія Марчука ў будучым.