Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім універсітэце

 

Ι Агульныя палажэнні

  1. Дадзенае палажэнне ўстанаўлівае мэту, асноўныя задачы і парады фукцыяніравання бацькоўскага ўніверсітэта (далей – універсітэта).
  2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе ДУА “Сямігосціцкая сярэдняя школа”.
  3. Мэта ўніверсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыідзіцяча-бацькоўскіхадносінусям’і.
  4. Асноўныя задачы, рашаемыя ў рамках універсітэта:
  • Стварыць сістэму безупыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў (законных прадстаўнікоў) і садзейнічаць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адпавядаюць выклікам сучаснасці;
  • Садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;
  • Папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.
  1. У сваей рабоце універсітэт кіруецца:

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь абадукацыі;

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб браке і сям’е;

- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе”;

- дадзеным Палажэннем;

- іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь,

-метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні дырэктара школы.
  2. Кіраўніцтва работай універсітэта здзяйсняе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце (Рэктар універсітэта).
  3. У склад універсітэта ўваходзяць 4 кафедры:

- Кафедра прававых ведаў;

- Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

- Кафедра педагогікі;

- Кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння.

  1. Кіраўніцтва кафедрай здзяйсняе педагагічны работнік (кіраўнік кафедрай), якому дадзеная функцыя прызначана загадамдырэктара школы.
  2. На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка “Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі. Адміністрыраванне рубрыкі здзяйсняе настаўнік інфарматыкі, якому дадзеная функцыя прызначана загадам дырэктара школы.

 

II Дзейнасць універсітэта

  1. Арганізацыя адукацыйнага працэса ва ўніверсітэце здзяйсняецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  2. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца не пазней 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:

1-ая сесія – кастрычнік-лістапад;

2-ая сесія – снежань-студзень;

3-яя сесія – люты-сакавік;

4-ая сесія – красавік-май.

  1. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць кіраўнікі кафедр з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  2. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць далучацца настаўнікі, спецыялісты розных напрамкаў, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з’яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваей прафесіянальнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніком бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.
  3. Навучанне бацькоў можа здзяйсняцца як у вочнай, так і ў завочнай (дыстанцыйнай) формах.
  4. Тры цыклы ў рэалізацыі бацькоўскага ўніверсітэта:

- I цыкл- «Маёдзіця – малодшы школьнік”-для бацькоў навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

- II цыкл - “Маё дзіця – падлетак”- для бацькоў навучэнцаў II ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

- III цыкл –  “Маё дзіця – старшакласнік” - для бацькоў навучэнцаў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

  1. Вочная форма навучання складаецца з 2-х модулей: базавы і варыятыўны.
  2. Базавы модуль змяшчае абавязковыя для навучання 4 курса:

- I Асновы прававых ведаў,

- II Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

- III Асновы педагагічных ведаў;

- IV Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.

         Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесіянальную адукацыю.

  1. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне “Бацькі-бацькі”.

Вядучымі курсаў дадзенага модуля з’яўляюцца самыя ініцыятыўныя бацькі, якія з’яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесіянальнай ці прыкладнай дзейнасці.

  1. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных напрамках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання прымяняецца і ў выпадках пагаршэння эпідэміялагічных абставін, і ў сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.
  2. Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе:
  • Традыцыйныя (лекцыі,семінары - практыкумы, гутаркі, круглыя сталы, дыскусіі, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытванні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен вопытам работы і г.д.)

дыстанцыйныя (вебінары, форумы, on-line консультации, размяшчэнне інфармацыі па актуальным пытанням сямейнага выхавання на сайце школы, удзел у стварэнні  рэкламных буклетоў, лістовак,афармленне стэндаў,анкетаванне бацькоў, прывабліванне бацькоў  да ўдзелу ў тэматычных выставах,дыскусійных заняткаў (“круглы стол”, дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.        

III Удзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта.

Іх правы і адказнасць.

  1. Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта маюць аднолькавыя правы і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленню арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у рабоце універсітэта; пашыраць тэматыку вучэбных модулей.
  2. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб рабоце універсітэта нясуць кіраўнікі кафедр і рэктар.
  3. Усе ўдзельнікі ўніверсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.

 

IV Дакументацыя ўніверсітэта

  1. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

- Копія загада абарганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта;

- Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;

- План работы бацькоўскага ўніверсітэта;

- Формы анкет для бацькоў (3 1-й – па 3-ю ступень для кожнага цыкла);

- Узор электроннага сертыфіката, устаноўленага ўстановай адукацыі.