Верш "Успаміны"

Вершаванымі радкамі  хочацца выказаць самыя найлепшыя  словы ўдзячнасці нашаму земляку  Георгію Марчуку за цудоўныя творы:  раманы, казкі, п’есы, каноны, фільмы. Такая магчымасць была ў вучняў.  Верш “Успаміны” быў напісаны з нагоды юбілею – 75-годдзя нашага пісьменніка-земляка Георгія Васільевіча Марчука. Пад уражаннем ад прачытаных твораў, яркіх вобразаў, каларытных афарызмаў, простых і добрых палешукоў, якія прыцягваюць увагу чытачоў і не пакідаюць  абыякавымі, і ўзнікла жаданне напісаць гэтыя радкі. У напісанні верша прынялі ўдзел настаўнік беларускай мовы і літаратуры Арлянін Я.Ф. і вучань 8”Б” класа Арлянін Павел, які прачытаў верш, падабраў фотаматэрыялы, якія адпавядаюць тэматыцы верша і раскрываюць больш поўна вобразы, малюнкі, краявіды Століншчыны, Давыд-Гарадка, ракі Гарыні, Прыпяці і інш. Відэамантаж  і музычную падборку выканала вучаніца 11 класа Гром Марыя, якая зацікавілася гэтай справай, а таксама асобай і творчасцю Г.Марчука, асабліва запомніліся словы пісьменніка, якія прагучалі ў адным інтэрв’ю: “Самае каштоўнае –гэта жыццё, самы шчаслівы чалавек –добры чалавек, самы праўдзівы – смелы чалавек”.