ШАГ 3

У чацвер 26 лістапада 2020 г. прайшло мерапрыемства праекта ШАГ – “Школа актыўнага грамадзяніна”  па тэме “Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць ”

У ШАГу 1 “Мы даведваемся”  вучні атрымалі інфармацыю па 2 блоках.

У блоку 1  “Мы ў сучасным свеце інфармацыі” выступіла вучаніца 11 класа Андрэйчук Анастасія, якая расказала  пра СМІ і інтэрнет і законы, якія іх абараняюць. Вучні ўсвядомілі, што яны таксама з’яўляюцца часткай гэтай прасторы і ўплыў на іх сродкамі інтэрнэта таксама вядзецца.

 У блоку 2 “Інфармацыйная бяспека непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь: прававыя і сацыяльная аспекты”  выступіла Грыб Мілена, вучаніца 11 класа і расказала пра сусветную сетку інтэрнет, а таксама пра тое,  якія злачынствы чакаюць непаўналетніх на прасторах гэтай сеткі. Вучні даведаліся, што яны могуць выступаць як злачынцамі, так і стаць ахвярамі інтэрнэту. За любыя непаўнапраўныя дзеянні прыйдзецца адказваць перад законам. Глабальная сетка – гэта вялікая прастора для адукацыі і развіцця, удзелу ў грамадскам жыцці, а не для разглядаемых відаў злачынстваў, такіх, напрыклад, грумінг, кібербулінг, буліцыд, кібермахлярства і небяспечны кантэнт. З гэтымі паняццямі вучні і пазнаёміліся на занятках, а таксама атрымалі кансультацыю, як іх распазнаць і пазбегнуць.

Усе прысутныя замацавалі атрыманыя веды, праглядзеўшы прэзентацыю па тэме.

У ШАГу 2 “Мы разважаем”  вучні разважалі над тым, як змянілася жыццё пры выкарыстанні гаджэтаў і інтэрнэта. Якія ўзнікаюць у сувязі з гэтым праблемы ў сучасным асяроддзі.  Вучні пералічвалі ўсе вядомыя ім сродкі масавай інфармацыі і іх уздзеянне на чалавека. Разважалі, якую ролю ў іх жыцці адыгрываюць сацыяльныя сеткі і што такое медыякультура і медыябяспека. Для ўсіх прысутных праблема ўплыву на іх жыццё інтэрнета і гаджэтаў аказалася актуальнай, паколькі ўсе вучні маюць гаджэту і выхад у сусветную павуціну інтэрнет. Вучні выказваліся, што цікава было даведацца пра рэальныя выпадкі злачынстваў у інтэрнеце, прыклады якіх праводзіліся неаднаразова, як на прыкладзе нашага раёна, так і ўсёй Беларусі. А самае галоўнае, над чым вучні разважалі – гэта адказнасць за непаўнапраўныя дзеянні ў сацыяльных сетках, месенджэрах і сетцы інтэрнет.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем”, падвялі вынікі мерапрыемства. Усе згадзіліся, што ў сучасным свеце без інтэрнета жыць немагчыма, але патрэбна заўсёды несці адказнасць за свае ўчынкі, усведамляць, што карысна для чалавека, а што не, чаму партэбна вучыцца, а што прынясе толькі шкоду. І задача гэта стаіць як перад школай, так і перад бацькамі.

26.11.2020