ШАГ 2

У чацвер 22 кастрычніка прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага  праекту “ШАГ” па тэме “ААН – 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН”.  З мэтай захавання санітарна-эпідэміалагічных правіл прафілактыкі захворванняў, мерапрыемства праводзілася для 8-9 класаў і 10-11 класаў паасобку.

У ШАГ у 1 “Мы даведваемя” вучні праглядзелі прэзентацыю, рэкамендаваную нацыянальным адукацыйным парталам, праслухалі выступленні вучняў, якія расказалі пра гісторыю ўзнікнення і дзейнасці ААН, а таксама пра дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН.

У ШАГу 2 “Мы разважаем” вучні адказвалі на пытанні, выказвалі свае думкі, меркаванні і выказаліся, што многае яны ўжо ведалі з школьных прадметаў: геаграфіі, гісторыі і грамадазнаўства.У першым  блоку вучні разважалі аб неабходнасці такой арганізацыі ў свеце і яе ролі ў жыцці грамадства, пра мэты і асноўныя напрамкі дзейнасці ААН, а таксама пра неабходнасць падтрымкі міру і бяспекі на планеце.

У другім блоку ўся ўвага была накіравана на дзейнасць Рэспублікі Беларусь у саставе ААН. Былі абмеркаваны асноўныя дасягненні Беларусі ў складзе ААН. Вучні выказалі гонар, што Беларусь заўсёды накіравана на мір і мірнае вырашэнне ўсіх пытанняў. Вучні разважалі пра важнасць удзелу ў праекце “Зялёная школа”. У гэтым годзе вучні школы прымалі ўдзел у раённым конкурсе “Зялёная школа”, дзе занялі 2 месца ў намінацыі “Зялёныя слядочкі”. Таму было адзначана, што работа ў дадзеным напрамку праводзіцца і будзе ўдасканальвацца.

У ШАГу 3 “Мы дзейнічаем” вучні гаварылі пра актуальнасць тэмы на дадзены момант, пра важнасць ініцыятывы моладзі ў развіцці арганізацыі і праектаў, накіраваных на дасягненне міру, парадку і дабрабыту людзей.