ШАГ 1

24 верасня праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” для вучняў 8-11 класаў па тэме “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць”.

Па ШАГ 1 “Мы даведваемся” былі выкарыстаны матэрыялы выдання “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, дзе вучні атрымалі інфармацыю аб правах і абавязках грамадзян нашай краіны.

У  ШАГ 2  “Мы разважаем”  вучні выказваліся пра свае правы, а таксама пра тое, што маюць і абавязкі і за ўсе свае ўчынкі патрэбна несці адказнасць не толькі перад законам. У Блок 1 “Актыўны – значыць адказны” Вучні абмяркоўвалі  адзінства правоў і абавязкаў, гаварылі пра мараль і сумленне.

У Блоку 2 “Вучымся разумець адзін аднаго” вучні даведаліся пра спосабы вырашэння канфліктаў і службы, якія дапамогуць у вырашэнні канфлікта. Вучні зразумелі, што азначаюць “адказныя паводзіны ў канфліктнай сітуацыі”. Вучні выказваліся пра лідэрскія якасці, самапавагу, узаемаразуменне і бесканфліктнае школьнае асяроддзе.

У ШАГ 3 былі падведзены вынікі і вучні выказаліся пра актуальнасць дадзенай тэмы ў школьным асяроддзі і за яго межамі.