Збор дружыны

У суботу 8 лютага 2020 года праводзіўся Збор дружыны да Дня памяці юнага героя-антыфашыста, ў якім удзельнічалі піянеры 5-8 класаў. Пасля здачы рапартоў піянерам было прэзентавана  мерапрыемства "На вякі маладыя", якое праводзілі піянеры 8-га класа. Піянеры праглядзелі відэаролікі і прэзентацыю пра піянераў-герояў, ушанавалі памяць герояў Мінутай маўчання.

У 2-м класе быў праведзены урок мужнасці "Піянеры-героі", на якім вучні даведаліся пра подзвігі юных піянераў-герояў.