Навагодні ранішнік

24.12.2020

Навагодні ранішнік прайшоў у школе для першакласнікаў 24 снежня. Святочную праграму з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі падрыхтавалі вучні 11 класа. Дзеці вадзілі карагоды, гулялі ў гульні з Бабай Ягой і Дзедам Марозам, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы. Усе атрымалі падарункі. У школе было наладжана віншаванне вучняў. Дзед Мароз і Снягурка прайшлі па ўсіх класах з віншаваннямі і пажаданнямі.