Лекцыя ўрача педыятра УЗ “Столінская ЦРБ” Місюры Раісы Аляксееўны

У чацвер  24 верасня 2020 года ў рамках праекта “Школа – тэрыторыя здароўя” правяла лекцыю ўрач педыятр УЗ “Столінская ЦРБ” Місюра Раіса Аляксееўна. Для вучняў 1-5 класаў праведзена гутарка па тэмах “Як захаваць дзіцяці зрок”, “Рэжым харчавання” і “Правільная пастава – аснова здароўя” з выкананнем практычных заняткаў. Для вучняў 8-11 класаў прайшла гутарка па прафілактыцы шкодных звычак: курэння, ужывання алкаголю, псіхаактыўных рэчываў, інфекцый ППШ.