Цели и задачи

       Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сямігосціцкая сярэдняя школа” з’яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі, якая функцыяніруе ў складзе І-ХІ класаў, у якой ажыццяўляюцца навучанне і выхаванне на І, ІІ, ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуецца праграмма выхавання і аховы праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўвацца  навучальна-трэніравальны працэс па відах спорту.

(з Статута дзяржаўнай установы адукацыі "Сямігосціцкая сярэдняя школа", зацверджана Рашэннем Столінскага раённага выкананўчага камітэта ад 16.08.2011 № 1329)

 

Мэты і задачы работы педагагічнага калектыву

на 2020/2021 навучальны год:

1. Стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі вучняў.

1.1. Павышэнне якасці адукацыі шляхам удасканалення кантрольна-ацэначнай дзейнасці (як фактара эфектыўнага выканання адукацыйных стандартаў на ўсіх ступенях навучання). Стварэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

1.2. Працягнуць працу па павышэнні якасці ведаў вучняў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў.

2. Стварэнне ўмоў для самаразвіцця і самарэалізацыі асобы вучня, яго паспяховай сацыялізацыі, сацыяльна-педагагічная падтрымка станаўлення і развіцця высокамаральнага, адказнага, творчага, ініцыятыўнага, кампетэнтнага грамадзяніна.

2.1.Фарміраваць у вучняў грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, экалагічную культуру, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы.

2.2. шырокамаштабнае выкарыстанне рэсурсаў сацыяльных сетак пры арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы.

3. Павышэнне ўзроўню прафесійнай культуры настаўніка і педагагічнага майстэрства для захавання стабільна станоўчых вынікаў у навучанні і выхаванні вучняў.

3.1. Удасканаленне сістэмы метадычнай работы ў школе з мэтай развіцця педагагічнай творчасці і самарэалізацыі ініцыятывы педагогаў.

3.2. Стварэнне ўмоў для задавальнення інфармацыйных, вучэбна-метадычных, арганізацыйна-педагагічных і адукацыйных запатрабаванняў педагогаў.